Фота зробленае ўдзельнікамі акцыі.
«Жыццё беларусаў мае значэнне», «Нас 97%», «Лукашэнка — не, Бабарыка — так», «Беларусь без дыктатара», «Салідарнасць з Беларуссю», «Выбары без Лукашэнкі», «Стоп палітычным рэпрэсіям у Беларусі», «Свабоду Ціханоўскаму», «Спыніць застрашванне людзей» — вось што напісала італьянская дыяспара на плакатах.
На цэнтральнай плошчы Мілана сабралася каля 30 чалавек. Здаецца, гэта першая такая беларуская маніфестацыя ў Мілане ў гісторыі.





