На святкаванні 3 Ліпеня побач з Колем Лукашэнкам і наменклатуршчыкамі заўважылі чарговую маладую прыгажуню.
«Наша Ніва» высветліла асобу дзяўчыны.
Гэта Кацярына Гуменюк. 1 ліпеня яна адсвяткавала свой 22-і дзень народзінаў.
Гуменюк толькі сёлета атрымала вышэйшую адукацыю — скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт.
Пасля трапіла на рэспубліканскі баль выпускнікоў — той самы, дзе Лукашэнка адплясваў пад Таісію Павалій.
Кацярына родам з Пінска. Яе мама там жыве і па сёння, працуе ў мясцовым міжраённым цэнтры па метэаралогіі.
«Наша Ніва» звязалася з жанчынай, каб спытаць, ці ганарыцца яна дачкой, але мама Кацярыны чамусьці кінула слухаўку.
Сацсеткі Кацярыны — сэлфі, некалькі фота з бойфрэндам. Хлопец, што цікава, таксама родам з Пінска, вучыцца ў Мінску ў БДТУ. Адказваць на пытанні «Нашай Нівы» ён таксама не захацеў.
«Наша Ніва» звярнулася па каментар і да самой дзяўчыны, але Кацярына пакуль што не адказала на запыт.





