МКБ
Адміністратар і стваральнік тэлеграм-канала «Мая краіна — Беларусь» Сяргей Бяспалаў пакінуў Беларусь, паведамляе суполка.
«На Сяргея Бяспалава разгарнулі сапраўднае паляванне і спрабавалі схапіць, як гэта ўжо рабілі з многімі блогерамі. Аднак Сяргею ўдалося застацца на волі і выехаць за межы краіны», — гаворыцца ў паведамленні.





