Пра гэта піша ў сваім фэйсбуку Глеб Лабадзенка.
«Сябры! Ведаю, якое месца стане ў вас улюбёным для адпачынку на выходных, а таксама для наведвання сем'ямі і сяброўскімі кампаніямі! Улюбёным для адзначэння ціхіх сямейных свят і правядзення людных семінараў!
У Гарадзішчы пад Менскам (7 км за Малінаўкай), каля самага Менскага замчышча Х стагоддзя на рацэ Менка, пачынае працу ўнікальная сядзіба-музей «Стары Менск» — www.starymensk.by. тут вы ўбачыце:
— 500 экспанатаў Х-ХІ стагоддзяў, знойдзеных на раскопках старажытнага Менска археолагамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
— адзіны ў Беларусі макет Менскага замка ХІ стагоддзя;
— Усяслава Чарадзея ў цямніцы;
— самую старую ва Усходняй Еўропе шахматную фігуру — каня пачатку ХІ стагоддзя;
— вобраз Крыжа Еўфрасінні Полацкай у натуральную велічыню;
— атрымаеце магчымасць патрымаць у руках рэчы, якім 1000 гадоў;
— але, безумоўна, галоўны экспанат — гэта замкавыя валы Х стагоддзя, на якіх пачынаўся Менск. Сядзіба знаходзіцца ўсяго за 150 метраў ад іх!
Апроч музея, сядзіба мае 10 зручных жылых пакояў змяшчальнасцю ад 2 да 10 чалавек. Агульная колькасць спальных месцаў — 54.
Ва ўсім будынку свабодны Wi-Fi.
Сядзіба прапануе выгадныя ўмовы сямейнага адпачынку, улучна з бясплатным карыстаннем кухняй з усёй неабходнай тэхнікай і начыннем.
Ёсць і канферэнц-зала змяшчальнасцю 50+ чалавек, гатовыя прапановы для карпаратыўнага адпачынку, улучна з найцікавейшымі майстар-класамі. Чакаю вас у музеі на індывідуальныя і групавыя экскурсіі (але звярніце ўвагу, што наведванне музея — толькі праз папярэдняе тэлефанаванне)!
Падрабязней — на сайце сядзібы www.starymensk.by. Наперад дзякуй за лайкі і перапосты!»





