president.gov.by
Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа павіншаваў народ Беларусі з Днём Незалежнасці і заклікаў улады краіны да правядзення свабодных і справядлівых выбараў прэзідэнта.
«Ад імя ўрада Злучаных Штатаў і амерыканскага народа віншую ўсіх грамадзян Беларусі з вашым Днём Незалежнасці», — гаворыцца ў віншаванні, апублікаваным на афіцыйным сайце амбасады ЗША ў Беларусі.
«Злучаныя Штаты рашуча падтрымліваюць нязменнае імкненне беларускага народа да дэмакратычных прынцыпаў, якія ўключаюць усеагульныя свабоды, грамадзянскія правы і вяршэнства закона.
Мы заклікаем урад Беларусі зрабіць усё, што ад яго залежыць, каб маючыя адбыцца выбары былі свабоднымі і справядлівымі. Гэта ўключае ў сябе права ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі шырокага кола кандыдатаў, права грамадзян мірна збірацца і свабодна выказваць сваё меркаванне, а таксама адкрыты і справядлівы падлік галасоў. Усе гэтыя фундаментальныя свабоды неабходныя для забеспячэння далейшай незалежнасці і суверэнітэту Беларусі», — гаворыцца ў віншаванні.
Злучаныя Штаты натхнёныя тым, што адносіны паміж нашымі дзвюма краінамі ўмацоўваюцца, і гатовыя садзейнічаць Беларусі ў развіцці і дыверсіфікацыі эканомікі. Злучаныя Штаты пацвярджаюць сваю прыхільнасць супрацоўніцтву з усімі беларусамі ў пабудове светлай, бяспечнай і дэмакратычнай будучыні.
Жадаю Вам далейшага росквіту і поспехаў у будучыя гады», — гаворыцца ў віншаванні Майка Пампеа.





