akorda.kz
Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў у рэжыме відэасувязі прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця помніка першаму прэзідэнту Рэспублікі Нурсултану Назарбаеву ў Нур-Султане. Пра гэта піша Tengrinews.kz.
Помнік ўзвялі ў Нацыянальным універсітэце абароны. Такаеў назваў выбар месца глыбока сімвалічным актам, паколькі Узброеныя сілы былі створаны ўказам Назарбаева.
«На пачатку незалежнасці Нурсултан Абішавіч Назарбаеў асабіста ўдзельнічаў у вырашэнні самых складаных задач ваеннага будаўніцтва», — сказаў Такаеў, дадаўшы, што толькі моцная дзяржава з магутнымі ўзброенымі сіламі можа захаваць цэласнасць і аўтарытэт.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, менавіта таму ўлады працягваюць надаваць асаблівую ўвагу павышэнню боегатоўнасці арміі і кваліфікацыі кадраў.
6 ліпеня 2020 года Назарбаеву споўніцца 80 гадоў. Дзень сталіцы, які прыпадае на гэты дзень, адзначаюць у Казахстане як дзяржаўнае свята.





