Мінскі гарадскі суд разгледзеў скаргі Віктара Бабарыкі і адваката Дзмітрыя Лаеўскага на рашэнне суда Цэнтральнага раёна пакінуць пад вартай прэтэндэнта ў прэзідэнты. Мінскі гарадскі суд скаргі на зняволенне таксама адхіліў, распавёў Tut.by Дзмітрый Лаеўскі.
— Матывы рашэння суда нам не вядомыя, пастанову мы таксама пакуль што не атрымалі. Скаргі разглядаліся ў закрытым рэжыме. На гэтую пастанову па пытанні зняволення, як і на пастановы судоў па пытанні затрымання, абарона будзе падаваць скаргі ў парадку нагляду, — сказаў Дзмітрый Лаеўскі.
0
0
0
0
0
0