Сенат ЗША аднагалосна зацвердзіў законапраект аб санкцыях супраць Кітая ў сувязі з прыняццем драконаўскага закона аб нацыянальнай бяспецы ў Ганконгу, піша Reuters.

Законапраект прадугледжвае ўвядзенне санкцый супраць банкаў, якія вядуць справы з кітайскімі чыноўнікамі, якія звязаны з прыняццем закона аб нацыянальнай бяспецы Ганконга.

Напярэдадні законапраект прайшоў Палату прадстаўнікоў Кангрэса ЗША без пярэчанняў. Дакумент накіраваны ў Белы дом на подпіс прэзідэнту Дональду Трампу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0