Беларусь будзе ісці сваім шляхам, чаго б ёй гэта ні каштавала. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці, перадае БелТА.

Лукашэнка нагадаў пра савецкую эпоху, якая, на яго думку, дала беларусам магчымасць упершыню ў сваёй гісторыі пабудаваць легітымную дзяржаву.

«Я хачу некаторым нагадаць, а моладзь, якая гэтага не ведае, праінфармаваць, што не я ўзяў і манапалізаваў гэтую ўладу, ускінуў на свае плечы непасільную ношу. Тады мы з'яўляліся крывавым абрубкам вялікай дзяржавы — Савецкага Саюза. Ні грошай, ні мукі, каб хлеб спячы, вакол страйкі», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0