Дом Віктара Бабарыкі ў Мачанах на Вячы, фота Надзеі Бужан
Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку сяброўка Эдуарда Бабарыкі Аляксандра Зверава.
«Чаму? Бо сёння чацвер. Іншых варыянтаў у мяне пакуль няма», — з горкай іроніяй піша яна.
Ператрус быў кароткі, госці хутка з'ехалі.
Вобшукі і ператрусы адносна патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі праходзяць звычайна ў чацвер. 11 чэрвеня быў прыход у галоўны офіс Белгазпрамбанка. Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард былі затрыманыя ў чацвер, 18 чэрвеня. Тады ў двух дамах Віктара Бабарыкі прайшоў ператрус. А ў чацвер, 25 чэрвеня, прайшоў яшчэ адзін ператрус.