Памёр 68-гадовы доктар-тэрапеўт філіяла № 1 Брэсцкай гарадской паліклінікі № 1 Валерый Іванавіч Яскевіч. Інфармацыю пра смерць супрацоўніка TUT.BY пацвердзілі ў медыцынскай установе, дзе ён працаваў.

Валерый Іванавіч працаваў у філіяле № 1 гарадской паліклінікі з 1993 года, паведаміла намеснік загадчыка філіяла Зінаіда Хвораст. Паводле яе звестак, смерць доктара не звязаная з COVID-19.

— Сведчанні пра смерць я не бачыла, таму сцвярджаць або абвяргаць не магу — патлумачыла Зінаіда Іванаўна.

Па словах калег, Валерый Іванавіч да апошняга працаваў. Калі адчуў прыкметы захворвання, сышоў на бальнічны. Яго шпіталізавалі ў гарадскую бальніцу №1.

«У медычным заключэнні даецца расшыфроўка, што смерць наступіла не праз захворванне COVID-19. Ён быў толькі спадарожным», - распавёў парталу «Першы Рэгіён» галоўны ўрач паліклінікі Уладзімір Кліменка.

20 чэрвеня Валерыя Іванавіча пахавалі, паведаміла намеснік галоўнага доктара Брэсцкай гарадской паліклінікі № 1 Ала Кандрацюк.

Прозвішча Валерыя Іванавіча ўнеслі ў электронны спіс памяці медработнікаў, якія памерлі падчас пандэміі COVID-19.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0