Пра гэта заявіў сёння на ўрачыстасцях у Будславе кіраўнік Каталіцкага касцёла ў Беларусі, мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

«Памятаеце, Бог суцешыў апосталаў на моры і сказаў: не баяцца. І нам трэба не баяцца, а адчыніць сэрцы Езусу, каб ён быў у нас і нашым народзе, які выбірае сваю будучыню …

Карабель, імя якому Беларусь, сёння знаходзіцца на ўзбураным сацыяльна-палітычнымі хвалямі моры. Выбары, якія перад намі, павінны быць сумленнымі, свабоднымі і справядлівымі. Яны павінны адбывацца ў духу ўзаемапавагі паміж рознымі грамадскімі і палітычнымі сіламі.

Закладзены Творцам прынцып свабоднай волі прадугледжвае магчымасць свабоднаму выбару, што будзе спрыяць так патрэбнай у наш час кансалідацыі нашага грамадства. Паводле вучэння святога Яна Паўла ІІ у разнароднасці павінна праяўляцца адзінства ў імя дасягнення супольнага дабра для адзінай нашай Бацькаўшчыны, імя якой Беларусь. Таму не боймася цяжкасцяў», — заявіў сёння мітрапаліт Кандрусевіч падчас афіцыйнага звароту.

Традыцыйны фэст у Будславе сёлета праходзіць у моцна ўрэзаным фармаце. Пілігрымкі адмененыя з-за небяспекі каранавіруса. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0