ТАСС

ТАСС

Расійскія тураператары з-за нявызначанасці з датамі зняцця уведзеных з-за каранавіруса абмежаванняў мяняюць свае планы і адмяняюць туры з вылетамі ў ліпені, піша РБК

Аб планах адмяніць туры ўжо паведамілі ANEX Tour, PEGAS Touristik, TEZ Tour, Coral Travel і «Інтурыст», аднак пакуль рашэнне тычыцца не ўсіх пуцёвак. «Інтурыст» пакуль анулюе замежныя туры з датамі вылету да 16 ліпеня. У кампаніі адзначылі, што забраніраваныя туры можна перанесці без даплаты на любыя іншыя даты ў гэтым ці наступным годзе.

ANEX Tour прапанавала кліентам перанесці забраніраваныя на ліпень туры на жнівень-снежань 2020 года, альбо на 2021 год. PEGAS Touristik дае магчымасць зрабіць гэта з захаваннем істотных умоў падарожжа (кірунак, гатэль, кошт пуцёўкі, колькасць дзён падарожжа).

«Туры пераносяць, таму што няма ніякай яснасці з аднаўленнем міжнародных авіязносін. Калі гэта будзе, ніхто не ведае. Адзінае, што мы чуем, — «залежыць ад эпідэміялагічнай сітуацыі», — заявіла РБК прэс-сакратар Расійскага саюза туріндустрыі Ірына Цюрына.

Па словах Цюрынай, акрамя таго, іншыя краіны не хочуць пускаць расейцаў, паколькі Расея знаходзіцца на трэцім месцы ў свеце па колькасці заражаных COVID-19. «Напрыклад, Туніс, які заўсёды вельмі добразычліва ставіўся да турыстаў з Расіі, унёс Расію ў чырвоны спіс», - адзначыла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0