У Браславе затрымалі адміністратара мясцовага чата «Браслаў для жыцця» Канстанціна Далеўскага. Гэта Свабодзе пацвердзіў дзяжурны Браслаўскага РАУС, але не назваў прычыны затрымання. «Так, ён тут. А ў чым вінавацяць Далеўскага, з гэтым пытаннем звяртайцеся да начальніка райаддзела», — сказаў дзяжурны.

У Браслаўскім РАУС таксама паведамілі, што затрыманаму можна перадаць прадуктовую перадачу, яе прымуць нават у выходныя, але «каб не было прадуктаў, якія хутка псуюцца». Паводле дзяжурнага міліцыянта, Канстанцін Далеўскі «пачуваецца нармальна, пітной вадой у спякоту забяспечаны».

На чат «Браслаў для жыцця», які вядзе Канстанцін Далеўскі, падпісана каля 300 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0