Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

27 чэрвеня ў патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай прынялі перадачу для Сяргея Ціханоўскага. Яго затрымалі чатыры тыдні таму, 29 мая ў Гродне. 

Гэта значыць, што яго перавялі з карцара ў камеру следчага ізалятара, піша «Радыё Свабода».

Карцарам яго каралі двойчы — за «парушэнне ўнутранага распарадку». Парушэнне было ў тым, што на трохметровай столі ў камеры Сяргея знайшлі павуцінне.

Ад свайго мужа яна атрымала толькі адзін ліст.

«18 чэрвеня я атрымала ліст, які Сяргей даслаў 3 чэрвеня. Там нічога такога… бо цэнзура ж. Напісаў, што яму перадаваць», — дадала Святлана.

Вобмаль інфармацыі яна мае і ад адваката, бо ён падпісаў дакументы аб неразгалошванні.

«Адвакат кажа, што Сяргей у маральным плане трымаецца добра», — кажа Святлана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0