Каля крамы Symbal.by затрыманыя з дзясятак чалавек. Па словах міліцыі, АМАП прыбыў з-за канфлікту, які ўзнік паміж мясцовым аўтааматарам і людзьмі ў чарзе.
Канфлікт узнік каля выезду са двара: людзі ў чарзе нібыта перашкодзілі выезду машыны. Пачалася бойка. За рулём аўто быў мясцовы жыхар.
Як стала вядома «Нашай Ніве», у міліцыі разбіраюцца з канфліктам вакол машыны. Затрыманыя ўдзельнікі канфлікту вакол машыны, у тым ліку кіроўца.