Экс-вядучы беларускага тэлебачання і прадпрымальнік Дзяніс Кур'ян адрэагаваў у сваім інстаграме на апошнія падзеі вакол крамы Symbal.by. Нагадаем, крама пад ціскам улады паведаміла пра сваё закрыццё, а сёння, калі некалькі дзясяткаў людзей стаялі ў чарзе каля крамы, да іх прыехаў АМАП, які пачаў затрыманні.

«Набыў у Symbal.by байку з сімвалічным слоганам «Беларусь — край дужых». На ёй наш сімвал, зубр. З'яуленне волата было, як памятаеце, кульмінацыяй адкрыцця Еўрапейскіх гульняў.

На якія мы ў нашу мірную краіну запрасілі ўвесь свет.

Ёсць тыя, у каго сваё бачанне «краю дужых»? Дужых з аўтазака, якія могуць выскачыць на «хапун» у любым месцы без прычыны?

Я, як і ўвесь беларускі народ, чакаю ад кіраўніцтва міліцыі, якая павінна нас берагчы, тлумачэнняў: што гэта было ля крамы? Хто затрыманыя? Нейкія шпіёны, бандыты, якіх было патрэбна браць неадкладна і жорстка?

Адкажыце ў медыя, калі ласка. Зробім высновы. Але не пра «зламанае люстэрка» нейкага аўто. На відэа дзеянні АМАПа выглядаюць адвольнымі, нібыта хапаюць усіх запар. І гэта, канешне, хвалюе мірнае насельніцтва мірнай краіны», — напісаў Кур'ян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0