Сёння пачаўся працэс абрання грамадзян у выбарчыя камісіі на прэзідэнцкія выбары. Казусны выпадак адбыўся падчас жывой трансляцыі з галасавання за вылучэнне ў камісіі Фрунзенскага раёна на выбары. У перапынку забыліся выключыць гук, і размовы чыноўнікаў трапілі ў жывы эфір. Мяркуючы па размове, яны абмяркоўвалі, ці натуральным выглядае галасаванне, калі ўсе галасуюць аднадушна і машынальна. Вось расшыфроўка запісу.

— А то цяпер пачынаем, нехта там сказаў, што ўсе «за» галасуем, ну і што?

— Ім не дагодзіш!

— Трэба вызначыцца, што 2-3 чалавекі пачынаюць…

[неразборліва]

— Ну вядома, я адзін раз прагаласаваў не так, усё перабілася.

[неразборліва]

— А то ўвесь час «за», «за», «за», «за» — гэта ж таксама няправільна.

— Ну і што! А калі вы за? Людзі з вопытам, мы за іх…

— А калі 8 будзе «за», 1 будзе «супраць», не страшна?

— Не, нармальна.

[неразборліва]

— Калі ўсе будуць казаць «за», я скажу «не»!

— Студэнт Гарвардскага ўніверсітэта са станоўчай характарыстыкай — ты ж разумееш. Адкуль у Гарвардзе характарыстыка? (…) І галасуй «за», — кажа мужчына.

Далей адна чыноўніца кажа калегам:

— Ідзе жывы эфір, мне патэлефанавалі, сказалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0