20 чэрвеня людзі стыхійна выходзяць на вуліцы горада. Ёсць затрыманні, паведамляюць праваабаронцы.

Каля крамы «Цэнтральны» (Мінск) супрацоўнікі ў цывільным затрымалі і пасадзілі ў бусік двух чалавек, якія замаўлялі каву. У аднаго з іх на заплечніку быў бел-чырвона-белы сцяжок.

На гэты момант у Мінску затрыманы:

  • Сушчынскі Дзмітрый
  • Таранда Уладзіслаў

У Ганцавічах, што ў Брэсцкай вобласці, каля двух дзясяткаў чалавек выйшлі на ланцуг салідарнасці. Па звестках карэспандэнта «Ганцавіцкага часу», які вёў стрым, затрымана не менш за 10 чалавек з выкарыстаннем грубай фізічнай сілы.

Услед за гэтым двух журналістаў «Ганцавічкага часу», якія вялі стрым, таксама затрымалі — Сяргея Багрова і Аляксандра Пазняка.

Затрыманыя ў Барысаве:

  • Гордзіеўскі Дзмітрый
  • Шапцый Юрый
  • Хадасевіч Барыс
  • Самсонаў Іван
  • Самсонава Святлана
  • Шувалаў Дзмітрый
  • Шувалава Марына
  • яшчэ адзін мужчына

Гродна

  • Амплееў Яўген (сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай) — паведамляюць naviny.by

Брэст

  • Сухаў Дзмітрый
  • Сухаў Пётр
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0