Блогер youtube-канала «Страна для жизни» Сяргей Ціханоўскі пакінуты ў карцары да 26 чэрвеня. Пра гэта праваабаронцам паведаміла яго жонка, вылучэнка ў кандыдаты ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская, калі сёння (20 чэрвеня) спрабавала яму перадаць перадачу.

Раней, 13 чэрвеня, стала вядома, што Ціханоўскі змешчаны ў карцар СІЗА-1 і прабудзе там да 19 чэрвеня. Пра гэта таксама даведаліся, калі спрабавалі перадаць яму перадачу. Дакладная прычына накладзенага пакарання невядомая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0