Аляксандр Лукашэнка заклікае не супрацьпастаўляць яго жанчынам і растлумачыў, што меў на ўвазе, кажучы пра тое, што жанчына ў Беларусі пакуль што не зможа ўзначаліць краіну, перадае БелТА.

«Мяне спрабуюць цяпер з жанчынамі сутыкнуць. Памятаеце, я аднойчы сказаў, што ў Беларусі пакуль што жанчына не можа быць прэзідэнтам. Шэраг прычын назваў, але выхапілі з кантэксту Канстытуцыю», — сказаў ён.

«Што я меў на ўвазе: што ў нас Канстытуцыя такая, што нават мужыку цяжка несці гэтую ношу. А калі яе загрузіць на жанчыну, яна ўпадзе, небарака. Гэта я меў на ўвазе, а не таму, што я не паважаю жанчын».

«Калі б не было жанчын, я б не быў прэзідэнтам», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0