Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №227, паводле якога ТАА «ГардСэрвіс» атрымлівае права аказваць ахоўныя паслугі, паведамляе БелТА.

Пры гэтым кампаніі дазволена набываць ва ўласнасць, захоўваць і перадаваць сваім работнікам службовую і цывільную зброю і боепрыпасы да яе для аказання ахоўных паслуг. Аб заключэнні і спыненні дамоў на аказанне ахоўных паслуг «ГардСэрвіс» абавязана інфармаваць Міністэрства ўнутраных спраў.

У дадатку да ўказа пералічаныя паслугі, якія можа аказваць кампанія. Гэта ахова аб'ектаў і маёмасці, прыём сігналаў трывогі сістэм ахоўнай і трывожнай сігналізацыі і рэагаванне на гэтыя сігналы, перавозка і ахова маёмасці, суправаджэнне тавараў і транспартных сродкаў, праектаванне, мантаж, наладка і тэхнічнае абслугоўванне сродкаў і сістэм аховы.

Супрацоўнікі ТАА «ГардСэрвіс» павінны з'яўляцца грамадзянамі Беларусі, праходзіць праверку ў органах унутраных спраў і дзяржаўнай бяспекі, а таксама адпавядаць патрабаванням, устаноўленым для работнікаў ваенізаванай аховы. Пры выкананні службовых абавязкаў яны маюць права на нашэнне, захоўванне, прымяненне і выкарыстанне службовай i цывільнай зброi, спецыяльных сродкаў і фізічнай сілы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0