Крымінальная справа аб жорсткім абыходжанні з жывёламі, што выклікала іх гібель, распачата супраць 34-гадовага жыхара вёсцы Рэчань, паведамілі ў Следчым камітэце.

Мужчына жыў з жанчынай, якая з'ехала ад яго ў іншы горад, пакінуўшы на час двух сваіх сабак. На іх шыі гаспадар дома наматаў вяроўкі і павесіў адну жывёлу на гаспадарчай пабудове, а другую — на поручнях лесвіцы. Ускрыццё паказала, што сабакі памерлі ад асфіксіі.

Падазраванага дапыталі, ён раскаяўся ў злачынстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0