У пятніцу, 19 чэрвеня, апошні дзень для збору подпісаў, у многіх гарадах людзі сабраліся ў ланцугі пратэсту і салідарнасці. У Гродне, Брэсце, Мінску і Гомелі людскія ланцугі расцягнуліся больш за кіламетр.

У некаторых гарадах супраць пратэстоўцаў быў адпраўлены АМАП.

У Брэсце, Мінску, Маладзечне ДАІ абмяжоўвала доступ на цэнтральныя вуліцы, на якіх сігналілі ў знак салідарнасці машыны.

У Маладзечне, сярод іншага, на відэа трапіў эпізод, як людзі вырываюць у супрацоўнікаў міліцыі затрыманага мірнага дэманстранта:

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?