Палітык Валер Цапкала на сустрэчы з сябрамі сваёй ініцыятыўнай групы і журналістамі пракаментаваў апошнія падзеі, звязаныя з перадвыбарнай кампаніяй.

Цапкала адзначыў, што не будзе заклікаць іншых патэнцыйных кандыдатаў здымацца на сваю карысць. Цапкала лічыць, што чым больш кандыдатаў будзе — тым лепш.

У адказ на пытанне, што рабіць у выпадку нерэгістрацыі Віктара Бабарыкі, Цапкала адказвае, што пакуль няма прычын для яго нерэгістрацыі.

Валер Цапкала паведаміў, што яго каманда здала 160 тысяч подпісаў, а 40 тысяч подпісаў каманда адбракавала.

Выказаўся патэнцыйны кандыдат і пра ўчарашнюю акцыю на праспекце Незалежнасці:

— Я бачыў маладых асоб, якія выказвалі мірную нязгоду з дзеяннямі ўладаў. Гэта была грамадзянская ініцыятыва знізу.

Цапкала адзначыў, што не думае зараз пра небяспеку.

Таксама патэнцыйны кандыдат адзначыў, што нам трэба сыходзіць ад цяперашняга збору подпісаў, дзе рукамі ўсё трэба запаўняць, аддаваць у мясцовыя райвыканкамы, і пераходзіць да электронных подпісаў і верыфікацыі праз тэлефон.

«Трэба думаць пра змены ў Канстытуцыю, вярнуць пункт, што прэзідэнтам можна быць не больш за два тэрміны», — сказаў Цапкала.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?