Да 21 чэрвеня (нядзеля) адбываецца вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій — тых, якія праводзяць галасаванне і лічаць галасы на ўчастках. 

Тыя, хто хоча падацца, могуць зрабіць гэта наступнымі спосабамі:

1) сабраўшы 10 подпісаў суседзяў, жыхароў таго ж населенага пункта,

2) ад адной з зарэгістраваных палітычных партый, прафсаюзаў (вам для гэтага, магчыма, давядзецца часова ўступіць у гэтую арганізацыю).

Уся інфармацыя, як падацца ў выбарчыя камісіі, ёсць на сайце праваабарончай ініцыятывы «Права выбару».

А таксама на сайце іншай ініцыятывы, запушчанай штабам Віктара Бабарыкі. Яна называецца «Сумленныя людзі» і задуманая, каб людзі маглі скаардынавана пакрыць удзельнікамі камісій і назіральнікамі ўсю краіну. На гэтым сайце вы можаце пабачыць, дзе людзі ўжо падаліся ў камісію і назіральнікі, а дзе ўчастак яшчэ не пакрыты. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?