Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе ў Мінску, піша БЕЛТА.

«Не адцягваць фінансавыя рэсурсы на тое, каб буржуям набіць кішэні і закупіць карціны, завезці ў краіну як мецэнат, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Вялікі мецэнат! І ўсе ў гэта паверылі, асабліва нашы тут у Мінску.

Я думаю: дзякуй богу, прывезлі карціны. Але не! Ніякі не мецэнат! Карціны не прывезлі сюды для беларускага народа і дзяржавы. А карціны — гэта іх, як яны заяўляюць, акцыянераў Белгазпрамбанка. Мы зараз бачым, якіх акцыянераў. Усе яны прызналіся: адкуль карціны, за якія грошы закуплялі. І толькі па ацэначным кошце там больш за $20 млн толькі па карцінах».

«Як так, Павел Уладзіміравіч [старшыня Нацбанка Павел Калаўр]? Грошай на эканоміку няма, а кішэні набіць, стварыць уласнасць за мяжой, вывесці туды сотні мільёнаў даляраў, закупіць карціны, сюды прывезці і гэтак далей…», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама растлумачыў, чаму «раней іх не ўзялі»: «сёння мы ямо пірог, бо ўчора яго яшчэ не спяклі. Таму асабліва чуллівых хачу папярэдзіць: вы нас не прыспешвайце, мы разбярэмся з усімі пытаннямі».

«А калі ў кагосьці ёсць пытанні — калі ласка, Іван Станіслававіч Церцель [старшыня КДК] два разы патлумачыў усяму грамадству. Калі трэба — трэці раз растлумачыць. Калі трэба, далучацца іншыя, растлумачаць», — заявіў беларускі кіраўнік.

«А то стаўка рэфінансавання, грошай няма, таго няма, а раскрадаць грошы і выводзіць — ёсць.

Або ўвесь прыбытак аддаць тым, хто сёння ўключыцца ў выбарчую кампанію. Прыбытак цэлага банка! Адкуль прыбытак у банках? У банку ж грошай няма! Натуральна, выцягваюць ад людзей, ад прадпрыемстваў, ствараюць прыбытак, а потым раздаюць на палітычную кампанію. Што за паводзіны банкіраў?!» — задаў рытарычнае пытанне Аляксандр Лукашэнка.

«Такога ў свеце вы не знойдзеце. Бо банкі, банкіры, служачыя банкаў — яны настолькі акуратныя і асцярожныя, яны разумеюць, што грошы любяць цішыню. І яны сабе гэтага не дазваляюць. А ў нас — калі ласка. Але я ж бачу, і не толькі я, хто стаіць за гэтай кампаніяй. Я ж бачу, хто штурхае гэтых лялек, якія ў нас тут ашчаслівіць народ хочуць», — рэзюмаваў Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна