greekreporter.com

greekreporter.com

У Грэцыі, дзе за ўвесь перыяд пандэміі зарэгістравана ўсяго 3148 выпадкаў заражэння і 185 смяротных зыходаў, з гэтага тыдня можна свабодна перасоўвацца па краіне, піша Бі-бі-сі.

Напрыклад, адчыніліся легальныя публічныя дамы, але са строгімі абмежаваннямі ў працы. Кліентам даецца не больш за 15 хвілін на сустрэчу з сэкс-работніцамі і загадана быць у масцы. Увесь персанал публічных дамоў таксама працуе ў масках.

Расплачвацца наяўнымі пры гэтым нельга, а адміністрацыі публічных дамоў будуць запісваць імёны і тэлефонныя нумары кліентаў.

Спісы будуць захоўвацца на працягу чатырох тыдняў у запячатаных канвертах, якія будуць адкрываць толькі з мэтай адсачыць кантакты чалавека пры магчымым заражэнні.

Самі работніцы гэтыя правілы называюць нерэальнымі. Пандэмія сур'ёзна ўдарыла па сэкс-работніках ва ўсім свеце, а новыя правілы адпудзяць кліентаў, лічаць яны.

«Які кліент будзе сам раздаваць персанальныя звесткі? Кажу вам, людзі будуць галадаць», — заявіла кіраўніца групы падтрымкі сэкс-работніц Red Umbrella Ганна Курупу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0