У Брэсце затрыманы блогер, прадстаўнік выбарчага штаба Святланы Ціханоўскай і актывіст руху па барацьбе з акумулятарным заводам Аляксандр Кабанаў. Пра гэта «БГ» паведаміў праваабаронца Раман Кісляк. Нагадаем, нядаўна Кабанаў перахварэў на каранавірус.

«Актывісты руху па барацьбе з заводам везлі яго ў паліклініку — яго туды выклікалі. Ён яе наведаў. Сталі паступаць падазроныя званкі. Кабанаў пакінуў тэлефон і паспрабаваў сысці ад пераследу, каля 16.00 знік. Пазней мы высветлілі, што яго адправілі ў ІЧУ Ленінскага РАУС», — распавёў праваабаронца.

Прычына затрымання пакуль што невядомая. Раман Кісляк выказаў меркаванне, што гэта можа быць звязана з пераследамі блогераў па ўсёй краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0