Сёння, 15 чэрвеня, у памяшканне крамы symbal.by у 14:30 завіталі з праверкай супрацоўнік аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Савецкага РУУС Мінска разам з чатырма галоўнымі дзяржаўнымі падатковымі інспектарамі, паведамляе кіраўнік крамы Павел Белавус.

На працягу чатырох гадзін яны праводзілі праверку, аглядалі гандлёвыя, офісныя і вытворчыя памяшканні, складалі пратаколы, вымалі частку бухгалтарскіх дакументаў.

Супраць крамы вядзецца адміністрацыйны працэс па факце, які адбыўся 12 чэрвеня, калі ў кур'ера крамы міліцыянеры забралі цішоткі «ПСІХО3%», і разглядаецца варыянт завядзення адміністрацыйнай справы па факце парушэння правіл перавозкі матэрыяльных каштоўнасцяў.

Праводзіцца праверка.

У найбліжэйшыя дні стане вядома, ці будзе заведзена адміністрацыйная справа супраць крамы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0