Пасол Славакіі ў Беларусі Ёзаф Мігаш узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 15 чэрвеня.

Пасол удастоены гэтай узнагароды за «значны асабісты ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносін і развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Славакіяй».

Нагадаем, пасол Славакіі ў Мінску Ёзаф Мігаш узяў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды заканчэння вайны 9 мая ў Беларусі. Калі ў МЗС Славакіі пацікавіліся ў дыпламата, чаму ён адправіўся на парад, Мігаш падаў у адстаўку, якая была прынятая. Як распавёў Ёзаф Мігаш прэсе, яго ўдзел у парадзе быў прынцыповай пазіцыяй. У МЗС Славакіі палічылі, што пасол парушыў прынцыпы камунікацыі са штаб-кватэрай.

Пазней Лукашэнка назваў здарэнне міжнародным скандалам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0