Італія, Францыя, Германія і Нідэрланды, якія ўвайшлі ў склад створанага для распрацоўкі вакцыны ад COVID-19 альянсу, заплацяць кампаніі AstraZeneca за выпуск 300 млн доз €750 мільёнаў, паведамляе Reuters.

Такім чынам, кошт адной дозы распрацаванай у Оксфардзе вакцыны, якая атрымала назву AZD1222, складзе €2,5.

Пры гэтым сама Італія выплаціць за 75 млн доз вакцыны €185 млн, гэта значыць прыкладна па €2,47 за дозу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0