У Латвіі з 10 чэрвеня і да канца месяца дзяржава забяспечыць усіх жадаючых бясплатным тэстам на каранавірус, піша Delfi.

Здаць тэст змогуць нават бессімптомныя грамадзяне.

Для таго, каб прайсці бясплатны тэст на каранавірус, неабходна загадзя запісацца на аналіз.

Калі ў чалавека няма сімптомаў захворвання, то прыбыць у пункт збору аналізаў можна на ровары, пешшу або выкарыстоўваючы маску ў грамадскім транспарце.

Пры наяўнасці сімптомаў неабходна патэлефанаваць сямейнаму доктару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0