У італьянскай правінцыі Бергама правялі выбарачнае тэставанне жыхароў на антыцелы да каранавіруса, і яно паказала станоўчы вынік у 57% пратэставаных, паведамляе Reuters.
Усяго ў перыяд з 23 красавіка па 3 чэрвеня на антыцелы ў Бергама пратэставалі 20 369 чалавек.
У 57% з 9965 жыхароў выявілі антыцелы. Гэта значыць, што яны кантактавалі з каранавірусам.
Большасць людзей з выбаркі былі жыхарамі найбольш пацярпелых раёнаў. Многія з іх былі пад каранцінам.
Паводле афіцыйных звестак, ад каранавіруса памерлі 3100 жыхароў правінцыі Бергама, або 0,3% насельніцтва.





