У Іспаніі нашэнне ахоўных масак ва ўсіх грамадскіх месцах застаецца абавязковым да поўнай перамогі над пандэміяй каранавіруса, піша The Guardian.
Міністр аховы здароўя Іспаніі падкрэсліў, што людзям «прыйдзецца вучыцца жыць з вірусам».
Масачны рэжым застаецца абавязковым у сітуацыях, калі немагчыма выконваць фізічную дыстанцыю 1,5 м, напрыклад, у грамадскім транспарце.
Маскі неабходна насіць як на вуліцы, так і ў грамадскіх будынках. Штраф за знаходжанне без маскі ў грамадскім месцы складае 100 еўра.





