Беларускія праваабаронцы зрабілі заяву па факце прад'яўленння абвінавачвання ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, Сяргею Ціханоўскаму і сямі ўдзельнікам пікета 29 мая ў Гародні.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

Праваабаронцы зрабілі высновы аб наяўнасці палітычнага матыву з боку ўладаў у пераследзе членаў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.

«Гэта дазваляе нам заявіць, што крымінальны пераслед Сяргея Ціханоўскага, Яўгена Разнічэнкі, Дзмітрыя Фурманава, Вяргілія Ушака, Аляксандра Арановіча, Васіля Баброўскага, Арцёма Сакава ды Уладзіміра Навуміка з’яўляецца палітычна матываваным, а самі пералічаныя асобы — палітычнымі зняволенымі», — гаворыцца ў сумеснай заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0