Папярэдне ўстаноўлена, што ўдзень 9 чэрвеня дзве дзяўчынкі 10 і 13 гадоў адправіліся да вадаёма, што знаходзіцца паблізу вёскі Асінаўка Смаргонскага раёна. Пры гэтым нікога з дарослых не папярэдзілі, паведамляе Следчы камітэт.
Калі 13-гадовая дзяўчынка зайшла ў вадаём па бетонных плітах, яна паслізнулася і ўпала ў ваду, дзяўчынка не ўмела плаваць. Ёй хацела дапамагчы 10-гадовая дзяўчынка, якая ўмела плаваць і ўжо знаходзілася ў вадзе, аднак сама патанула, спрабуючы яе выратаваць.
Ратавальнікі дасталі цела дзіцяці. Праводзіцца праверка.





