Начальнікам Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў прызначаны палкоўнік міліцыі Аляксандр Шэпелеў. Адпаведны ўказ Лукашэнка падпісаў 9 чэрвеня, паведамляе БелТА.
Раней Аляксандр Шэпелеў працаваў на пасадзе начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС.





