У пачатку 2019 года мужа і жонку са Жлобіна пазбавілі бацькоўскіх правоў у дачыненні да іх дачкі, 2018 года нараджэння, з сіндромам Даўна. Падстава — адмова ад дзіцяці. З іх пачалі спаганяць выдаткі на яе ўтрыманне, паведамляе пракуратура.

У красавіку 2019 года суд пастанавіў паменшыць на 90% суму, якая спаганяецца з біялагічных бацькоў на ўтрыманне дзіцяці. Рашэнне абгрунтавана тым, што гэта пагаршала матэрыяльнае становішча непаўналетняга сына мужа і жонкі.

У пракуратуры высветлілі, што сям'я пражывала ва ўласнай добраўпарадкаванай двухпакаёвай кватэры. Жонка працавала ў дзяржаўнай установе, а яе 34-гадовы муж быў аформлены на 0,25 стаўкі ў сваёй маці — індывідуальнага прадпрымальніка з заробкам 85 рублёў. Маці дзяўчынкі таксама з'яўлялася індывідуальным прадпрымальнікам, а бацька — заснавальнікам таварыства з абмежаванай адказнасцю. Ва ўласнасці ў сям'і ёсць грузавы аўтамабіль Mercedes-Benz.

Акрамя таго, муж і жонка разам з сынам летам 2019 года, пасля змены судом першапачатковага рашэння, арганізавалі сямейны адпачынак з авіяпералётам на марское ўзбярэжжа.

З пары будуць і далей спаганяць грошы на ўтрыманне дзяўчынкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0