Прэтэндэнт у кандыдаты на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктар Бабарыка завёў акаўнт у TikTok.

«Добры дзень, дарагія сябры, я Віктар Бабарыка, гэта мая афіцыйная старонка ў TikTok. І я ўнясу цікавасць у ваша жыццё», — кажа ён у сваім першым (і пакуль адзіным) роліку, пасля чаго дадае: «Я вас люблю, і, спадзяюся, вам гэта спадабаецца» і адлюстроўвае «сэрцайка» рукамі.

Сёння Віктар Бабарыка заявіў, што сабраны 230 001 подпіс.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?