Фота Надзеі Бужан
Мінздароўя сёння паведаміла, што ў Беларусі на раніцу 9 чэрвеня зафіксавана 50 265 выпадкаў каранавіруса. Гэта значыцца, у краіне 5319 выпадкаў на кожны мільён насельніцтва.
Такім чынам Беларусь выйшла на трэцяе месца ў Еўропе (калі не ўлічваць карлікаў Сан-Марына, Ватыкана, Андору). Складанае пытанне, што такое «карлікавая дзяржава»? Мы ўключалі ў спіс краіны з насельніцтвам больш за 100 тысяч чалавек.
- Люксембург — 6461
- Іспанія — 6177
- Беларусь — 5319
- Ісландыя — 5297
- Бельгія — 5130
- Ірландыя — 5109
- Швецыя — 4471
- Вялікабрытанія — 4235
- Італія — 3891
- Швейцарыя — 3582.
У Люксембургу, Ісландыі і Ірландыі ўжо амаль перамаглі каранавірус. У Бельгіі фіксуецца па 100-150 захворванняў, у Іспаніі — па 200-300.
Калі лічбы працягнуць расці прыкладна ў тым жа тэмпе, праз два тыдні Беларусь можа выйсці на першае месца ў Еўропе па колькасці выпадкаў каранавіруса.
Колькасць тэстаў у пераліку на насельніцтва ў Беларусі не моцна адрозніваецца ад Ірландыі і Бельгіі. А вось у Люксембургу лічба ўдвая большая, чым у нас.





