Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 8 чэрвеня. У гэты дзень у многіх раёнах Беларусі прагназуецца спякотнае надвор'е, паведамляе БелТА.

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

У панядзелак днём на паўднёвым усходзе Беларусі ў многіх раёнах, а на астатняй тэрыторыі месцамі максімальная тэмпература паветра дасягне 30-32°C градусаў цяпла, у начны час будзе 14-19°C градусаў цяпла. Пры гэтым сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць, пераважна ў заходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы, умераны, пры навальніцах парывісты.

У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах будзе слабы туман. Гарачае надвор'е захаваецца і 9-10 чэрвеня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна