Агульная колькасць тых, хто заразіўся каранавірусам у свеце, на раніцу суботы, 7 чэрвеня, перавысіла 6,89 мільёна чалавек.

У свеце заражаныя 6 891 213 чалавек. За ўвесь перыяд пандэміі памерлі 399 718 пацыентаў, 3,08 мільёна чалавек паправіліся.

Краіна, якая найбольш пацярпела ад SARS-CoV-2, — ЗША (1,92 мільёна заражаных). На другім радку знаходзіцца Бразілія (672,8 тысячы чалавек), Расія (458,1 тысячы) апынулася на трэцім месцы.

Больш за ўсё ахвяр інфекцыі зарэгістравана ў Злучаных Штатах — 109 802 чалавекі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?