flickr.com

flickr.com

Міністэрства аховы здароўя Літвы абвясціла спіс краін, які будзе дзейнічаць з 8-14 чэрвеня — людзям, якія прыехалі з гэтых краін, не трэба праводзіць у каранціне 14 дзён, піша Delfi.lt.

Гэта Латвія і Эстонія, Польшча, Чэхія, Славакія, Харватыя, Славенія, Нямеччына, Нідэрланды, Аўстрыя, Нарвегія, Данія, Фінляндыя, Венгрыя ды інш.

У Літву нельга прыязджаць з такіх краін, як Швецыя, Вялікабрытанія і Партугалія. Прыезджыя з Бельгіі і Ірландыі павінны правесці ў каранціне 14 дзён.

Сістэма простая: у Літву можна прыязджаць з краін, дзе ў апошнія два тыдні ўзровень захворвання складаў 15-25 чалавек на 100 000, толькі ў такім выпадку прыйдзецца два тыдні правесці ў ізаляцыі. Калі чалавек прыехаў з краіны, дзе колькасць захворванняў складае менш за 15 чалавек на 100 000 жыхароў, то ізалявацца не трэба.

У Беларусі гэты паказчык складае пакуль 132 і яе ў спісе проста няма.

Для параўнання: у Харватыі каэфіцыент захворваемасці на 100 тысяч складае — 0.2, Славеніі — 0.4, Швейцарыі — 2.5, Латвіі — 3.0, Нарвегіі — 3.9, Эстоніі — 6.8, Чэхіі — 6.9, Польшчы — 13.0. Мала таго, у краінах, дзе нядаўна шалеў каранавірус: Італіі — 9,9, Іспаніі — 13.3, а Францыі — 13.9.

У Партугаліі — 36, Брытаніі — 45.3, Швецыі — 96.2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0