З-за сітуацыі з пандэміяй каранавіруса Арменія пераступіла рысу, па той бок якой — пекла. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр рэспублікі Нікол Пашынян, піша Panarmemian.net.

Паводле яго слоў, Арменія праходзіць праз пекла. Рашэнне прэм'ер бачыць ва ўсеагульным супрацьэпідэмічным руху, у рамках якога кожны пастараецца зрабіць усё, што ад яго залежыць, каб не захварэць і не заразіць нікога.

Пашынян адзначыў, што ва ўрадзе разглядаўся варыянт поўнага лакдаўна, аднак прыйшлі да высновы, што жаданы вынік не будзе дасягнуты.

Дырэктар інфекцыйнай клінічнай бальніцы «Норк» Мгер Давідзян заявіў, што ў апошні час працэс захворвання ў краіне змяніўся: калі раней былі ў асноўным лёгкія выпадкі і выпадкі сярэдняй цяжкасці, то цяпер больш цяжкіх і крытычных выпадкаў.

Паводле стану на 6 чэрвеня, у Арменіі выяўлена 12,364 выпадкаў каранавірусу, з якіх актыўных кейсаў — 8385. Ачунялі 3720 пацыентаў. Ад наступстваў віруса памерла 190 чалавек, яшчэ 69 — ад іншых захворванняў.

Сам Пашянын нядаўна таксама заразіўся каранавірусам. Мяркуецца, што яго заразіў афіцыянт, што падаваў ежу без пальчатак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0