Затрыманыя 5 чэрвеня ў Мазыры аўтар канала «Мазыр для жыцця» Аляксандр Цуканаў і Дзяніс Колас атрымалі па 15 сутак адміністрацыйнага арышту. На такі ж тэрмін асуджаны фермер Аляксандр Вянгура, паведамляе spring96.org.

Пра тое, што Цуканаў і Колас атрымалі па 15 сутак, паведамілі сябры асуджаных. Па якім артыкуле яны былі асуджаныя, пакуль невядома. Цяпер праваабаронцы спрабуюць высветліць абставіны судовых працэсаў.

Вядома толькі, што Цуканава затрымлівалі сілавікі ў чорных масках, заламалі яму рукі і закінулі ў серабрысты аўтамабіль Skoda. За дзень да затрымання ён правёў у міліцыі каля дзесяці гадзін, пасля чаго яго выпусцілі. А на наступны дзень затрымалі зноў.

У другой палове дня ў пятніцу быў таксама затрыманы фермер Аляксандр Вянгура, сюжэт пра якога здымаў блогер Сяргей Ціханоўскі. Ён пайшоў у аддзяленне міліцыі, каб забраць канфіскаваны падчас ператрусу ноўтбук. Фермера затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0