Сімпатычныя прыхаджанкі ў манастыры на сустрэчы з Лукашэнкам, фота БелТА 

Сімпатычныя прыхаджанкі ў манастыры на сустрэчы з Лукашэнкам, фота БелТА 

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы расказаў у час размовы з прыхаджанамі Свята-Нікольскага жаночага манастыра ў Магілёве, піша СБ.

Ён нагадаў, што эпідэміялагічны працэс на Магілёўшчыне пачаўся пазней, чым у іншых рэгіёнах, аднак сітуацыя ў рэгіёне складваецца цалкам шчасліва:

— Вас выратавала тое, што вірус ужо не той, ён аслабеў, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Нават калі ёсць захворванне, то ўжо ў лёгкай форме.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў правільнасць абранага ў Беларусі шляху барацьбы з захворваннем без уводу ўсеагульнага каранціну. Разам з тым ён заклікаў людзей быць акуратнымі, выконваць неабходныя засцярогі, больш праводзіць часу на свежым паветры:

— Мы павінны прыгожа прайсці гэты перыяд і перамагчы чатыры-пяць пандэмій, якія сёння блукаюць па нашай краіне — у галіне аховы здароўя, палітыкі, эканомікі, інфапандэмію. Мы іх пераадолеем. Не такія праблемы пераадольвалі.

Па стане на раніцу 6 чэрвеня, у Беларусі зафіксаваны 47 751 выпадак каранавіруса, гэта 9-е месца ў Еўропе. Прычым з 6 па 29 мая кожны дзень дадавалася больш за 900 выпадкаў, і толькі з 30 мая іх стала фіксавацца менш за 900.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0