На сайце pravo.by апублікаваная першая пастанова новага прэм'ера Беларусі Рамана Галоўчанкі. Яна па-беларуску.

У пастанове гаворыцца аб вызваленні Дзмітрыя Матусевіча ад пасады намесніка міністра эканомікі, а Юрыя Селіверстава — ад пасады першага намесніка міністра фінансаў ды інш.

Цікава, што два гады таму першая пастанова тады новага прэм'ера Сяргея Румаса таксама была па-беларуску і прывяла ў шал расійскія каналы.

Але нічога дзіўнага няма — пастановы пра прызначэнні заўсёды выдаюцца па-беларуску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0