Прадстаўніцтва федэральных зямель Германіі ўхваліла закон, які забараняе тэрапію для змены гомасэксуальнай арыентацыі на гетэрасэксуальнасць, паведамляе DW.

Адзначаецца, што правядзенне працэдур для «выпраўлення» гомасэксуальнасці цяпер можа карацца турэмным зняволеннем да года. Таксама забараняецца рэклама і пасярэдніцтва ў такіх паслугах — за іх пагражае штраф да 30 тысяч еўра. Закон забараняе любыя меры, накіраваныя на змяненне або падаўленне сэксуальнай арыентацыі як непаўналетніх, так і дарослых, калі гэта заснавана на падмане або прымусе. Пры гэтым у выпадку з дзецьмі пад адказнасць могуць патрапіць і іх бацькі, якія падштурхнулі да гэтага.

Аўтарам законапраекта аб забароне канверсійнай тэрапіі выступіў міністр аховы здароўя Германіі Енс Шпан. На яго думку, гомасэксуалізм не з'яўляецца хваробай, а спробы яго вылечыць прыводзяць толькі да фізічных і псіхічных пакут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0