Аляксандар Вянгура.

Аляксандар Вянгура.

5 чэрвеня ў Мазыры затрымалі фэрмэра Аляксандра Вянгуру. Пра яго здымаў сюжэт блогер Сяргей Ціханоўскі і «браў інтэрвію» ў ягоных парсюкоў — «прыкарытнікаў», паведамляе Свабода.

Учора ў фэрмэра быў ператрус, забралі ноўтбук.

«Сёньня ён пайшоў у міліцыю, каб забраць назад ноўтбук. У выніку Аляксандра затрымалі. Мне ў дзяжурнай частцы сказалі, што па адміністрацыйнай справе і што павязуць на суд. Больш нічога ня ведаю», — сказала жонка фэрмэра Ірына.

Сёньня ў Мазыры таксама затрымалі Аляксандра Цуранава і Дзяніса Коласа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?